viasna on patreon

У Беларусі - новы закон аб СМІ

2009 2009-02-09T10:08:37+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Закон, які выклікаў крытыку беларускай журналісцкай супольнасьці, уступіў у сілу 8 лютага.

 

Закон быў прыняты Палатай прадстаўнікоў у чэрвені 2008 году. 17-га ліпеня яго падпісаў Аляксандар Лукашэнка

 

Закон вызначае парадак заснаваньня, дзяржаўнай рэгістрацыі, перарэгістрацыі СМІ і распаўсюду прадукцыі.

 

 

 

Замацоўваецца таксама прававы статус суб'ектаў прававых адносінаў у сфэры масавай інфармацыі, адносінаў СМІ зь дзяржаўнымі ворганамі, юрыдычнымі і фізычнымі асобамі, устанаўліваецца адказнасьць за парушэньне заканадаўства.

 

 Паводле закона, усе зарэгістраваныя СМІ павінны быць уключаныя ў дзяржаўны рэестар.

 

 Доля замежных інвэстыцыяў у статутным фондзе рэдакцыі СМІ ня можа складаць 30 і больш працэнтаў.

 

 Уводзіцца забарона на прафэсійную дзейнасьць журналістаў замежных СМІ на тэрыторыі Беларусі без акрэдытацыі.

 

 Адказнасьць СМІ прадугледжаная ў выпадку "распаўсюду непраўдзівай інфармацыі, якая можа нанесьці шкоду дзяржаўным ці грамадзкім інтарэсам".

 

 Прыняцьцё закону выклікала шырокі грамадзкі рэзананс. Прадстаўнікі беларускай незалежнай прэсы расцанілі яго як больш жорсткі для дзейнасьці мэдыяў, міжнародныя арганізацыі заклікалі ўрад прывесьці закон да адпаведнасьці міжнародных стандартаў.

 

 Тым часам, першая намесьніка міністра інфармацыі Лілія Ананіч на брыфінгу 6 лютага заявіла пра тое, што новы закон аб СМІ "істотна спрашчае рэгістрацыю выданьняў", а таксама "усталёўвае дакладны мэханізм адказнасьці".

 

 "СМІ можа карацца ня ў цэлым за парушэньне заканадаўства, а толькі за парушэньне заканадаўства аб СМІ. Прычым, усталяваны вычарпальны пералік падставаў, паводле якіх СМІ можа быць вынесенае папярэджаньне ці можа быць прыпыненае яго выданьне", - сказала яна.

 

 Ананіч таксама паведаміла, што Міністэрства інфармацыі не намеранае рэгістраваць інтэрнэт-рэсурсы ў якасьці СМІ.

 

 4 лютага Міністэрства інфармацыі арганізавала круглы стол у пытаньнях заканадаўства аб СМІ з удзелам прадстаўнікоў улады, АБСЭ, Эўракамісіі і журналістаў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства