10 мільёнаў рублёў за пасквілі

2008 2008-12-29T14:17:14+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Рэдактар незалежнай газэты «Вольны горад» Сяргей Няроўны й заснавальнік выданьня Ўладзімер Кудраўцаў хочуць спагнаць з рэдакцыі газэты Крычаўскага райвыканкаму «Ленінскі кліч» кампэнсацыю маральнай шкоды ў памеры 10 мільёнаў рублёў.

Сёньня судзьдзя Чавускага раённага суду ­Алена Каралькова адклала разгляд справы. Наступнае паседжаньне павінна адбыцца напрыканцы студзеня. Судзьдзя задаволіла просьбу адказьніка рэдактаркі раённай газэты «Ленінскі кліч» Тацяны Іўкінай.

Захварэў адзін з аўтараў публікацыяў намесьнік галоўнага рэдактара Ўладзімер Далецкі. Таксама ня змог зьявіцца на судовае паседжаньне юрыст газэты Андрэй Куракоў.

Нагодай для суду сталіся гумарэскі, якія публікавала крычаўская раёнка кожную суботу з 2005 да 2007 году. Іх, як усталяваў суд, пісалі рэдактарка «Ленінскага Кліча» Тацяна Іўкіна, яе намесьнік Уладзімер Далецкі, а таксама карэспандэнты выданьня Аляксандар Гаўрыленка ды Анатоль Іваноў.

У гумарэсках апісвалася дзейнасьць крычаўскіх апазыцыйных палітыкаў, грамадзкіх актывістаў ды журналістаў недзяржаўных выданьняў. Прозьвішчы пэрсанажаў гумарэсак скажаліся да мянушак, за якімі пазнаваліся канкрэтныя людзі. Абыгрываліся таксама факты зь іхняга асабістага жыцьця.

6 сакавіка судзьдзя Алена Каралько паставіла адправіць гумарэскі на лінгвістычную экспэртызу. Пару тыдняў таму судзьдзя атрымала вынікі экспэртызы, зь імі пасьпелі азнаёміцца й пазоўнікі.

Паводле Сяргея Няроўнага, экспэртызу праводзіла кандыдат філялягічных навук, экспэрт упраўленьня ўнутраных спраў Маг­ілёўшчыны Аксана Шчарбакова. Вынікамі экспэртызы спадар Няроўны задаволены. Ён зазначае, што на сямідзесяці старонках дэталёва разгледжаныя ўсе спрэчныя моманты:

«Тое, што мы даводзілі суду пацьвердзіла і экспэрт. Яна лічыць, што ў пэрсанажах гумарэсак па відах дзейнасьці, характарыстыках, палітычных прыхільнасьцях сапраўды пазнаюцца канкрэтныя асобы. У гумарэсках прысутнічаюць абразы на адрас гэтых людзей. Экспэрт аднак пакінуў суду права канчатковага рашэньня, ці пазнаюцца ў пэрсанажах пазоўнікі», - паведаміў «Свабодзе» пасьля азнаямленьня з экспэртызаў Сяргей Няроўны.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international