viasna on patreon

Шаноўныя сябры, чытачы нашага сайту, прыхільнікі і аднадумцы!

2008 2008-12-26T16:55:55+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

25 сьнежня ў Беларусі пачалася пара зімовых сьвятаў, якіх у нас нават болей чым у іншых народаў. Наступныя дні будуць прасякнутыя ўрачыстым настроем і хваёвым пахам, усьмешкамі, віншавальнымі паштоўкамі, сьвяточнымі песьнямі і прыемнымі неспадзянкамі. Каляды – гэта сьвята надзеі, сьвята веры ў цуд, сьвята добрых памкненьняў, добрых думак і ўчынкаў, сьвята еднасьці і любові.

Віншуем усіх з Днём Божага нараджэньня і Новым 2009 годам! Шчыра жадаем  сьветлага настрою, і ня толькі на ўрачыстыя дні, але і на ўвесь наступны год. Жадаем моцнага здароўя вам і вашым блізкім, а таксама зьдзяйсьненьня самых сьмелых мараў. Каб у новым годзе зьмянілася стаўленьне да нашых правоў і адбыліся перамены да лепшага!

Жыве Беларусь!

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства