«Борисовские новости» атрымалі папярэджанне

2008 2008-11-11T17:54:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Недзяржаўная рэгіянальная газета «Борисовские новости» 11 лістапада атрымала папярэджанне ад Міністэрства інфармацыі.

Паводле папярэджання, падпісанага 4 лістапада першай намесніцай міністра інфармацыі Ліліяй Ананіч, падставай для санкцыі стаў артыкул «Бал сатаны, или третье пришествие Гуминского» (нумар «БН» ад 02.10.2008 г.). Папярэджанне вынесена па артыкуле 32 Закона «Аб друку і іншых СМІ», які прадугледжвае права грамадзян на атрыманне праз СМІ праўдзівых звестак.

Як паведаміла Мінінфармацыі, 31 кастрычніка ў міністэрства паступіла скарга з Цэнтрвыбаркаму краіны, датычная гэтай публікацыі. «З названага ліста вынікае, што асобныя звесткі, прыведзеныя ў публікацыі, з’яўляюцца недакладнымі», — піша Л. Ананіч.

У спрэчнай публікацыі, прысвечанай вынікам парламенцкіх выбараў у Барысаўскай выбарчай акрузе № 62, распавядалася пра верагодныя парушэнні на выбарчых участках.

Напрыканцы кастрычніка рэдактар і заснавальнік газеты «Борисовские новости» Анатоль Букас — былы кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў чацвёртага склікання — па запатрабаванні Мінінфармацыі ўжо мусіў пісаць тлумачэнне па змесце гэтага артыкула.

На думку сп. Букаса, мясцовыя ўлады, якім не спадабаліся крытычныя заўвагі аўтара артыкула, «падказалі» Міністэрству інфармацыі, на што варта звярнуць увагу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international