Акцыя салідарнасьці на Кастрычніцкай

2008 2008-10-30T09:02:57+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Больш за дзесяць чалавек выйшлі 29 кастрычніка з партрэтамі Аляксандра Баразенкі да Палацу Рэспублікі, дзе праходзіў чарговы зьезд БРСМ.


Да іх адразу падышлі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным і байцы спэцназу, якія папярэдзілі актывістаў, што калі яны не разыдуцца, на плошчу выклічуць аўтазак і ўсіх адвязуць у міліцыю Цэнтральнага раёну сталіцы.

У акцыі бралі ўдзел прадстаўнікі незарэгістраванага руху “Маладая Беларусь” і грамадзянскай кампаніі “Эўрапейская Беларусь”. Сярод актывістаў былі студэнты.

Актывісты стаялі з партрэтамі на прыступках Палацу Рэспублікі, а таксама ля праезнай часткі праспэкту. Акцыя доўжылася крыху больш за паўгадзіны. Нікога не затрымалі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international