Вышэйшы гаспадарчы суд адхіліў зыск рэдакцыі "Народнай волі" да Міністэрства, інфармацыі, пакінуўшы ў сіле папярэджанне газеце.

2005 2005-06-28T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У рэдакцыі ёсць права абскардзіць гэтае рашэнне ў прэзідыюм Вышэйшага гаспадарчага суда, і "Народная воля" збіраецца яго скарыстаць, - паведаміў ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" галоўны рэдактар выдання Іосіф Сярэдзіч.

Папярэджанне, якое Міністэрства інфармацыі вынесла газеце 13 красавіка, тычылася двух артыкулаў. Першы быў надрукаваны 3 сакавіка і называўся "Виртуальная война внучки с бабушкой". Мінінфармацыі палічыла, што аўтар (А. Сівы) апублікаваў не завершаныя вытворчасцю матэрыялы судовай справы без пісьмовага дазволу суддзі. (Суддзя Кацярына Караткевіч не прыняла да ўвагі аргументаў зыскоўцаў пра тое, што тэлеканал ОНТ адразу ж пасля вынясення рашэння па зыску С. Гайдукевіча да "Народнай волі" зрабіў адтуль рэпартаж і таксама агучыў рашэнне суда да ўступлення яго ў законную сілу, аднак Мінінфармацыі не ўбачыла ў гэтым ніякага парушэння).

31 сакавіка ў газеце быў апублікаваны "Зварот да воінаў-інтэрнацыяналістаў", пад якім сярод іншых падпісаўся праваабаронца Алег Волчак. Ён фігураваў у лісце як лідэр руху "Абаронцы Айчыны", і Мінінфармацыі ўгледзела ў гэтым распаўсюд інфармацыі ад імя незарэгістраванага аб`яднання.

Міністэрства палічыла, што гэтымі публікацыямі выданне парушыла арт. 5 Закона "Аб друку і іншых СМІ". Паводле Закона "Аб друку і іншых СМІ", неаднаразовае парушэнне рэдакцыяй патрабаванняў арт. 5 гэтага закона можа стаць падставай для спынення дзейнасці СМІ пра суд. Пакуль на рахунку рэдакцыі газеты толькі адно папярэджанне па арт. 5. (Другое папярэджанне Мінінфармацыі (ад 11 траўня) было вынесена рэдакцыі па арт. 32; акрамя гэтага, 16 траўня намеснік генеральнага пракурора РБ Мікалай Купрыянаў вынес папярэджанне па арт. 5 асабіста галоўнаму рэдактару "Народнай волі" Іосіфу Сярэдзічу).

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international