МЗС Польшчы занепакоены палітыкай беларускіх уладаў

2005 2005-06-24T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Польскі ўрад надалей зь неспакоем сочыць за крокамі, якія ўлады Беларусі прадпрымаюць адносна Саюзу палякаў Беларусі, адначасова заўважаючы пэўныя прызнакі “аптымізму”. Пра гэта сказаў віцэ-міністар замежных справаў Польшчы Якуб Вольскі, які прыняў удзел у паседжаньні Камісіі па пытаньнях сувязяў з палякамі замежжа Сэйму краіны, паведаміла радыё “Палонія”.

Паводле Вольскага, улады Польшчы занепакоены выдаваньнем фальшывага “Glosu znad Niemna” – воргану СПБ. За гэтай акцыяй, праўдападобна, стаіць былы кіраўнік саюзу Тадэвуш Кручкоўскі – стаўленьнік уладаў РБ. Іншым фактам, які непакоіць МЗС РП, зьяўляецца адмова ўладаў Горадні ў правядзеньні СПБ мерапрыемства з нагоды Купальля. “Адначасова мы назіраем за дзеяньнямі беларускага боку, якія – трэба спадзявацца – стануць пэўным штуршком для нармалізацыі стасункаў”, - зазначыў віцэ-міністар.

Паводле Якуба Вольскага, у ходзе сустрэчы прадстаўнікоў уладаў Беларусі з амбасадарам Польшчы ў Менску Тадэвушам Паўлякам беларускі бок заявіў пра неабходнасьць утрыманьня добрых адносін з Польшчай і адмовы ад пашырэньня канфлікту

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international