Па выбарах звольнілі з працы кіраўніка штабу апазіцыйнага кандыдата
29 верасня Івану Бедку, які быў кіраўніком выбарчага штабу апазыцыйнага кандыдата Івана Шэгі, у Цэнтральнай раённай бальніцы Слоніма паведамілі, што зь ім датэрмінова спыняецца кантракт.
Прычын гэтага не патлумачылі. Іван Бедка ад пачатку 80-х працаваў у ЦРБ Слоніма санітарам.
“Уручылі паведамленьне, што са мною спыняецца кантракт за год да пэнсіі. Прычыну не ўказалі. А кантракт павінен быў скончыцца 31.10. На маю думку, прычынай стала мая палітычная дзейнасьць, удзел у выбарчай кампаніі. Я ўзначальваў штаб альтэрнатыўнага кандыдата, напісаў на адным з выбарчых участкаў, дзе быў назіральнікам, 4 акты пра парушэньні выбарчага заканадаўства. Там цалкам сфальсыфікавалі выбары. Я зьбіраюся падаваць скаргу ў суд, бо існуе закон, паводле якога ня маюць права спыняць кантракт за 3 гады да пэнсіі”, - паведаміў актывіст Радыё Свабодзе.
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/za_prava_na_vybar.jpg)
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/nasha_viasna.png)















