Віцебск: Ад падпалкоўніка беларускіх назіральнікаў ратавалі міжнародныя

2008 2008-09-29T10:45:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ні аднаго нацыянальнага назіральніка не дапусцілі да працэдуры назірання за ўстанаўленнем  вынікаў галасавання ў акруговых камісіях Віцебскай-Горкаўскай №17, Віцебскай-Чыгуначнай №19, Віцебскай-Кастрычніцкай №20 і Віцебскай сельскай №21 акругаў.

Назіральнікам Паўлу Левінаву і Алене Баршчэўскай удалося патрапіць у будынак адміністрацыі Першамайскага раёна г.Віцебска, куды ў спешным парадку з памяшкання СШ №45 перамясцілася  акруговая камісія Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акругі №18.

Пратаколы з вынікамі галасавання ад старшыняў участковых камісій прымала нейкая маладая асоба, якая не з'яўляецца сябрам акруговай камісіі. Прадставіць інфармацыю аб галасаванні па кожным участку яна адмовілася. Назіральнікам было прапанавана пакінуць памяшканне і не перашкаджаць працы "камісіі". Так званае "перашкаджанне" складалася толькі ў іх прысутнасці. Выратаванне прыйшло нечакана. У кабінет увайшлі назіральнікі ад АБСЕ (ЗША і Ірландыя). Пры іх наезды на нацназіральнікаў сцішыліся да з'яўлення старшыні камісіі Таццяны Аўтуховай. Таццяна Анатольеўна з'явілася з падпалкоўнікам міліцыі, які прапанаваў нацыянальным назіральнікам пакінуць памяшканне. Міжнародным калегам прыйшлося за іх заступіцца. Таццяна Аўтухова вымушаная была не толькі адступіць, але і абвясціць усім назіральнікам папярэднія вынікі галасавання па акрузе.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international