Баранавічы: Прагаласаваў – павінен адсправаздачыцца

2008 2008-09-26T17:48:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baranavich-nast2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Яшчэ адзін дакументальны доказ таго, што настаўнікаў і ўсіх супрацоўнікаў школаў “настойліва просяць” прагаласаваць датэрмінова, дасланы з Баранавічаў. Болей за тое, тут неабходна яшчэ, прагаласаваўшы, распісацца ў адмыслова падрыхтаваных спісах, якія захоўваюцца на стале ў настаўніцкай.

І відаць са спісаў, ужо на трэці дзень папярэдняга галасавання нямала настаўнікаў паддаліся на “просьбы”.

Па ўсім відаць, па такім жа сцэнары працуюць і ўсе астатнія ўстановы адукацыі.

У гэты ж час, вельмі паказальна, як галасуюць баранавіцкія студэнты. За тры дні на выбарчым участку № 16 (будынак завочнага аддзялення Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, вул. Маякоўскага, 11) Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акругі № 5 прагаласавала 80 % выбарцаў!!! 

Свабоднае воевыяўленне грамадзянаў Беларусі, дэклараванае Канстытуцыяй і выбарчым законам, хтосьці робіць “несвабоднымі”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international