Менск: Сёння мае адбыцца замена бюлетэняў з датэрміновага галасавання

2008 2008-09-26T17:36:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пятніца, 26 верасня, - "кантрольны" дзень датэрміновага галасавання. Ёсць меркаванне, што пасля заканчэння сённяшняга дня галасавання адбудзецца замена бюлетэняў. Такую выснову дазваляюць зрабіць тыя звесткі, што паступаюць ад супрацоўнікаў розных сталічных установаў і ведамстваў.

Студэнты розных навучальных установаў распавядаюць, што дэканаты абяцаюць ім выходны дзень у суботу. Але пры адной умове – прагаласаваць не проста датэрмінова, а паспець менавіта да пятніцы. Праўда, кіраўніцтва розных вузаў выкарыстоўвае розныя варыяцыі. Напрыклад, студэнтам БДПУ імя Максіма Танка паведамілі, што, выходны у суботу яны атрымаюць пры ўмове, што датэрмінова прагаласуюць 90% тых, хто пражывае ў інтэрнатах. Студэнтаў БДУ на галасаванне адпускаюць з заняткаў. Па словах студэнтаў БДУІР,  самым паслухмяным з іх паабяцалі бонус – выходны нават у панядзелак. А вось калі яны не з'явяцца ў вызначаны тэрмін на выбарчыя ўчасткі, то рызыкуюць застацца без допускаў да экзаменаў, а хтосьці – і без месца ў інтэрнаце.

Вельмі тэрмінова загадалі прагаласаваць і міліцыянерам і пажарнікам. Пра гэта давялося пачуць нават у перапоўненым аўтобусе – ад міліцыянта, які камусьці па тэлефоне тлумачыў, што вельмі спяшаецца, "бо тэрмінова трэба прагаласаваць". Па даставернай інфармацыі, з Міністэрства абароны таксама быў спушчаны вусны указ, каб службоўцы і супрацоўнікі ўсіх падведамственных установаў тэрмінова прагаласавалі. Для гэтага нават 24 верасня на палову дня быў аб'яўлены выходны.

Такуя спешка зразумелая: фальсіфікатары даведаліся, што ў суботу, 27 верасня, на выбарчых участках будуць прысутнічаць партыйныя назіральнікі. Таму заўтра ўжо трэба дэманстраваць "галасаванне ў лепшых дэмакратычных традыцыях". Зразумела, што пры такой папярэдняй падрыхтоўцы галасы тых, хто з'явіцца заўтра на выбарчыя ўчасткі па асабістым жаданні, ужо не паўплываюць на агульныя вынікі датэрміновага галасавання.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international