Брэст: “Слабое звяно” моладзевай арганізацыі АГП

2008 2008-09-26T16:51:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/jura-panasiuk01.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

26 верасня старшынь Берасцейскіх абласной і гарадской арганізацый АГП Мікалая Каўша і Уладзіміра Вуека запрасілі на гутарку ў абласное упраўленне КДБ.

Справа ў тым, што напярэдадні, 25 верасня Ў вечэрнім выпуску "Панарамы" Першага Нацыянальнага канала БТ (21.00-21.45) на ўсю Беларусь транслявалі сюжэт пра 24-гадовага былога сябра Берасцейскай гарадской арганізацыі АГП Юрыя Панасюка. У ім ішла размова пра "нягодныя" метады работы кіраўніцва абласной і гарадской арганізацый АГП: быццам яны "навучылі" Ю.Панасюка хлусіць пра дзейнасць праваахоўных арганаў і КДБ. Пра гэта казаў сам Панасюк і супрацоўнік абласного упраўлення КДБ.

Але на самой справе ўсё выглядае зусім па-іншаму. Раніцай 9 верасня Панасюк з'явіўся ў офіс абласной арганізацыі АГП, дзе паведаміў У.Вуеку пра моцны "ціск на маладых актывістаў". У сваім паведамленні напісаў, што 8 верасня супрацоўнікі Ленінскага РАУС г.Брэста телефанавалі яму на мабільны і прыехалі на працу ў абедзенны парапынак. Там распытвалі пра дачыненне да выбуху ў Менску ў ноч з 3-га на 4-ае ліпеня: дзе ён ў той час быў, што рабіў, на якім аўтамабілі ездіў? Запоўнілі пратакол апытання, які ён падпісаў, і з'ехалі.

А пасля 20.00, як расказаў Ю.Панасюк, калі вяртаўся з працы, да яго нечаканна падыйшлі трое незнаёмых "у цывільным", якія спрабавалі прымусіць яго сесці ў іх машыну і "разабрацца". Ён адмовіўся і нават паклікаў на дапамогу своіх калег - незнаёмцы кінуліся да аўтамабіля і з'ехалі. Але падпільнавалі Панасюка каля хаты па вул.Інтэрнацыянальнай, моцна штурхнулі ў грудзі і сілаю запіхнулі ў аўтамабіль. Там, з ягоных слоў, надзелі на рукі кайданкі, пагражалі нажом і нанеслі неколькі удараў па галаве. Пры гэтым нагадалі пра яго бацькоў: маўля, пашкадуй іх, не сунься ў палітыку. Потым знялі кайданкі і выштурхнулі з машыны. "Лічу, што гэтая акцыя - нішто іншае, як запалохванне моладзевых актывістаў АГП і ў цэлым АДС", - напісаў Ю.Панасюк у сваім лісце, пад якім ён паставіў свой подпіс.

Ю. Панасюк зрабіў афіцыны зварот да АГП. М.Коўш, У.Вуек, праваавбаронца У.Вялічкін, да якіх Панасюк сам звяртаўся, параілі "пацярпеламу" напісаць пра здарэнне ў пракуратуру. Але той гэтага не зрабіў, спасылаючяся на тое, што будзе дзенічаць іншым шляхам. Нарэшце напісаў заяву з просьбай выключыць яго з шэрагаў АГП, і 24 верасня на паседжанені пашыраннага савета Берасцескай гарадской арганізацыі АГП ягоная просьба была задаволена.

Абласная і гарадская арганізацыя АГП лічыць, што гісторыя з Панасюком - гэта правакацыя супраць дэмакратычных сіл напярэдадні выбараў у Палату прадстаўнікоў.

Для даведкі: Юрый Панасюк ўступіў у сябры гарадской арганізацыі каля года таму. Не зарэкамендаваў сябе ніякім чынам, не удзельнічаў ні ў якіх акцыях, быў фармальна сябрам партыі.

Дзіўна, што менавіта яго выбралі для удару па апазіцыі: моцны, ганарысты, шляхецкі, прывабны на выгляд, ён мае ўплыў на маладых людзей, служыў ў 38-й мабільнай брыгадзе у Брэсце. Ёсць меркаванне, што сілавыя структуры выбралі "слабое звяно" ў дэмакрытычным ланцугу і выкарасталі яго ў сваіх мэтах.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international