Адкрыты ліст Праваабарончага Цэнтру “Вясна” да Міністэрства адукацыі і кіраўнікоў навучальных установаў

2005 2005-06-08T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мы, прадстаўнікі беларускага праваабарончага руху заяўляем рашучы пратэст з нагоды фактаў палітычнага пераследу студэнтаў беларускіх ВНУ з боку адміністрацыі навучальных устаноў.
За апошні час праваабарончымі арганізацымі Беларусі зафіскаваныя шматлікія факты палітычнага пераследу студэнтаў ВНУ і навучэнцаў іншых навучальных установаў па месцы вучобы. Разам з ліквідацыяй Беларскага гуманітарнгага ліцэю, Еўрапейскага гуманітарнага унівэрсітэту гэтыя факты сведчаць аб грубым парушэнні асноўных правоў і свабодаў грамадзян Беларусі, у тым ліку парушэнні акадэмічных свабодаў і правоў студэнтаў, парушэнні права на атрыманне адукацыі і не дэскрымінацыі паводле палітычных перакананняў. Ва універсітэтах уведзена жорсткая цэнзура, не дапускаецца дзейнасць незалежных студэнцкіх арганізацый, студэнцкага самакіравання, адбываецца палітызацыя і ідэалагізацыя навучальнага працэсу.
За перыяд 2004-2005 гг. па палітычных матывах былі адлічаныя з месца вучобы дзесяткі студэнтаў. У апошнія месяцы пад рэпрэсіі па месцы вучобы патрапілі студэнты факультэта журналістыкі БДУ: журналістка газеты “Народная воля” Вольга Класкоўская, студэнтка 3-га курсу Алена Андрэева, студэнтка Педагагічнага універсітэта ім. Максіма Танка Ірына Тоўсцік , навучэнец Жодзінскага палітэхнікума Сяргей Мурашка, а таксама шэраг іншых студэнтаў і навучэнцаў. Асноўнай прычынай пераследу стала грамадска-палітычная пазіцыя студэнтаў і навучэнцаў. Адлічэнне С. Мурашкі прывяло да правядзення галадоўкі пратэсту моладзі ў розных гарадах краіны.
У шматлікіх выпадках прарэктары і дэканы факультэтаў наўпрост супрацоўнічаюць з прадстаўнікамі КДБ, прадастаўляюць ім інфармацыю аб грамадска-актыўных студэнтах, праводзяць сумесныя “прафілактычныя гутаркі”.
Мы лічым падобныя дзеянні несумяшчальнымі з прынцыпамі унівэрсітэцкіх акадэмічных свабодаў, ганебнымі для людзей, якія займаюць пасады дэканаў, з’яўляюцца навуковымі супрацоўнікамі. Гэтая практыка сведчыць аб вяртанні Беларусі ў таталітарныя часы СССР.
Мы папярэджваем кіраўнкоў дадзеных навучальных установаў аб неадпушчальнасці падобных дзеянняў і заклікаем іх спыніць перасьлед студэнтаў у сувязі з іх грамадска-палітычнай дзейнасцю.
У адваротным выпадку мы, прадстаўнікі праваабарончых арганізацый Беларусі, пакідаем за сабой права ініцыяваць грамадзянскую кампанію, скіраваную на прыпыненне кантактаў навучальных і навуковых арганізацыяў краінаў Еўропы з кіраўніцтвам дадзеных навучальных устаноў і міністэрства адукацыі Беларусі.

7.05.2005 г.

Прынята Радай Праваабарончага цэнтру “Вясна”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international