Кандыдат у дэпутаты адмовіўся адказаць на пытанні недзяржаўнай газеты

2008 2008-09-24T15:44:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Слоніме кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Мечыслаў Касцюк, які балатуецца па мясцовай выбарчай акрузе, і яго давераная асоба Мікалай Лішык адмовіліся адказаць на пытанні карэспандэнта «Газеты Слонімскай» Міколы Канановіча. Пытанні тычыліся перадвыбарнай праграмы кандыдата.

На пачатку тыдня Мікола Канановіч звярнуўся да М. Касцюка, каб задаць некалькі пытанняў наконт яго бачання сваёй ролі на дэпутацкай пасадзе. Аднак кандыдат адмовіўся размаўляць з журналістам і перанакіраваў да сваёй даверанай асобы – Мікалая Лішыка (дырэктара мясцовага тэатра).

Карэспандэнт «ГС», як было дамоўлена, накіраваў даверанай асобе пісьмовы запыт з пытаннямі. Але сёння, 23 верасня, замест грунтоўнага адказу на іх журналіст атрымаў ліст за подпісам М. Лішыка, дзе паведамлялася, што «на гэты момант» інтэрв’ю з кандыдатам Касцюком рыхтуе да друку дзяржаўная раённая газета «Слонімскі веснік».

«Дадзенае інтэрв’ю будзе ўтрымліваць адказы на найбольш актуальныя пытанні выбарцаў», — зазначае ў лісце М. Лішык.

Такім чынам, чытачы «Газеты Слонімскай» атрымаюць адказы на пытанні, якія тычацца перадвыбарнай кампаніі, толькі з вуснаў аднаго кандыдата ў дэпутаты — Івана Шэгі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international