Бабруйск: Кандыдаты адстойваюць сваю рэпутацыю

2008 2008-09-23T16:05:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Артыкулы, якія выйшлі у гарвыканкамаўскай газеце “Бабруйскае жыццё” з абразамі ў бок сябра БСДП (Г) Алены Мядзведзевай  і сябра АГП Уладзіміра Сямашкі (яны балатуюцца па Бабруйскай-Леніскай акрузе № 78), прымусілі кандатаў пісаць скаргі. Яны ўжо накіравалі скаргі ў акруговую камісію, пракуратуру і ЦВК. Пасля выбараў партыйцы плануюць звярнуцца ў суд.

Нагадаем, у артыкуле пад назвай “Не тот пример для подражания” журналіст Сямён Пятроўскі распавёў выбаршчыкам пра сямейныя праблемы Алены Мядзведзевай. У матэрыяле ўзгадваецца не толькі яе асабістае жыццё, але і яе дачкі, і ўнучкі – з указаннем усіх імёнаў і прозвішчаў. Сямён Пятроўскі “прайшоўся” па сям’і кандыдаткі як вопытны пляткар. А напрыканцы нагадаў чытачам пра “палітычную актыўнасць” прэтэндэнткі ў ППНС і яе “ўдзел у несанкцыянаваных акцыях”, і штрафы.  

Не з меншым імпэтам той жа журналіст “прадставіў выбаршчыкам” і кандыдата Уладзіміра Сямашку ў адным з папярэдніх нумароў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international