viasna on patreon

Палата прадстаўнікоў: дэпутат Сяргей Касьцян прапанаваў гвалтоўную стэрылізацыю (паводле Радыё Свабода).

2005 2005-06-03T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як і хто павінен кампэнсаваць страты, якія нясе краіна за ўтрыманьне дзяцей, што знаходзяцца на дзяржаўным забесьпячэньні? Абмеркаваньне гэтай праблемы ў сьценах Палаты прадстаўнікоў вылілася ў нечаканую дыскусію. Прагучала нават прапанова прыняць закон аб гвалтоўнай стэрылізацыі асобаў, якія вядуць асацыяльны лад жыцьця.

На пачатку нічога не абяцала бурнай дыскусіі. Але настрой дэпутатаў рэзка зьмяніўся пасьля таго, як міністар юстыцыі Віктар Галаванаў пачаў называць лічбы: у краіне цяпер 32 тысячы дзяцей-сіротаў. Аж 86% адсоткаў зь іх так званыя сацыяльныя сіроты, гэта значыць, дзеці, якія маюць жывых бацькоў. Міністар упэўнены: яны павінны цалкам кампэнсаваць выдаткі, які нясе дзяржава. Дзеля гэтага міністэрства і падрыхтавала адпаведны законапраект.

Калі дакумэнт пачалі абмяркоўваць, слова ўзяў дэпутат Сяргей Касьцян. І вось што ён прапанаваў: "Жывёлы вядуць упарадкаваны лад жыцьця. Бальшыня людзей - 99% - жывуць упарадкавана. Але 1% людзей жыве неўпарадкавана. І ад іх пладзяцца дзеці. І такім чынам мы ўвесь час ствараем умовы для дэбілізацыі грамадзтва. Ведаю, мая прапанова выкліча непаразуменьне, абурэньне. Але гэта адносіцца не да ўсяго грамадзтва, а толькі адносна асобных грамадзянаў. Я маю на ўвазе, што нам трэба прымаць закон аб гвалтоўнай стэрылізацыі".

Новы законапраект быў аднагалосна прыняты ў першым чытаньні. Без прапановы Сяргея Касьцяна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства