Маладафронтаўцам ізноў пагражаюць выключэньнем

2008 2008-09-18T13:16:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Напярэдадні вулічнай акцыі, прысьвечанай Дню Салідарнасьці зь семьямі зьніклых, у школах гораду прадстаўнікі адміністрацыі навучальных установаў правялі "прафіляктычныя" гутаркі з навучэнцамі, якія займаюць актыўную грамадзкую пазыцыю.

Падчас гутарак маладзёнам пагражалі выключэньнем са школы ці недапушчэньнем да іспытаў, ставячы ў прыклад аналягічную гісторыю з намесьнікам старшыні Маладога Фронту Іванам Шылам.

У 10й школе пагражалі Хрысьціне Самойлавай і прасілі дзяўчыну не ўдзельнічаць у вулічнай акцыі на плошчы 16 верасьня ў Салігорску і мірнай дэманстрацыі 28 верасьня ў Менску і наогул, прасілі ўстрымацца ад удзелу ў вулічных мерапрыемствах. Тыя самыя словы гучалі і ў гімназіі №1 і сярэдняй школе №3.

Бацькі актывістаў Маладога Фронту ўжо выказваюць занепакоенасьць такімі захадамі службоўцаў, бо пагроза выключэньня са школы паўстае даволі рэальнай пасьля недапушчэньня да апошняга іспыту Івана Шылы. "Застрашэньне дзяцей - асноўны інструмэнт барацьбы, які найбольш яскрава выяўляе сутнасьць рэжыму"- заяўляюць яны.

Прадстаўнікі Маладога Фронту ў Салігорску перакананы, што затрыманьні, ператрусы і пагрозы ў школах, якія адбываліся на працягу апошніх двух тыдняў, сьведчаць пра тое, што пра "лібэралізацыю" гаварыць не выпадае, бо вонкавыя, касмэтычныя зьмены разьлічаны не на беларусаў, а толькі на заходніх чыноўнікаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international