Бабруйск: Вынесены папярэджанні Фёдару Варонічу і Уладзіміру Сямешку

2008 2008-09-17T18:38:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Двум дэмакратычным кандыдатам, што ідуць па Бабруйскай-Ленінскай выбарчай акрузе № 78, рашэннем акруговай камісіі вынесены папярэджанні. Кандыдатаў палічылі вінаватымі па розных палажэннях Выбарчага кодэкса РБ. Прадпрымальніка Фёдара Вароніча –  “ аб недапушчальнасць парушэнняў патрабаванняў Выбарчага кодэкса ў частцы выкарыстання дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі ў перадвыбарчай кампаніі”. 

- Мяне пакаралі за тое, чаго я не зрабіў, - распавядае Фёдар Вароніч. – Справа ў тым, што я паслаў заяву на друк перадвыбарчай праграмы ў некалькі дзяржаўных газет, бо не ведаў, якая з іх пагодзіцца размясціць. Разам з заявай накіраваў суправаджальны ліст, і чакаў. У выніку згоду дала газета “Бабруйскае жыццё”, там праграму і надрукавалі. Але ў выніку – мне вынеслі папярэджанне за гэтыя некалькі заяваў. Не разумею, чаму – бо астатнія газеты маю праграму не друкавалі!

Уладзімера Сямашку, фермера і сябра АГП, папярэдзілі “аб недапусцімасці парушэнняў патрабаванняў Выбарчага кодэкса у частцы паклёпу ў адносінах да службовых асобаў”, - за выказаныя кандыдатам ўласныя меркаванні падчас тэлевізійнага выступа.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international