Магілёў: вынесена папярэджанне кандыдату Сяргею Гваю

2008 2008-09-17T17:39:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Учора, 16 верасня, акруговая выбарчая камісія па Магілёўскай-Цэнтральнай акрузе №85 вынесла папярэджванне кандыдату ў дэпутаты Сяргею Гваю. Нагодай для такога рашэння стаў змест улёткі кандыдата ў дэпутаты, у якім камісія ўгледзела паклёп і абразу дзеючых дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў Нацянальнага Сходу РБ трэцяга склікання.

“Спачатку акруговая выбарчая камісія хацела ўвогуле зняць маю кандыдатуру з выбараў, - гаворыць Сяргей, - але я ім сказаў, што яны не маюць права выносіць такое рашэнне, бо ў іх няма прававой ацэнкі зместу маёй ўлёткі пракуратурай. Толькі на падстава прававой ацэнкі пракуратуры і рашэння суда можа прымацца такое рашэнне. Калі ж будзе даказана, што ў сваіх улётках я дапускаў нейкія абразы ў адрас дэпутатаў, то тады кожны дэпутат, як фізічная асоба, мае права падаць на мяне ў суд аб абароне свайго гонару і годнасці”.

“Пасля гэтага, - працягвае Сяргей Гвай, -  камісія вырашыла вынесці мне папярэджанне, а матэрыялы, якія былі змешчаны ў маёй улётцы, перадаць для прававой ацэнкі ў пракуратуру вобласці”.

Нагадаем, што папярэджванне атрымаў яшчэ адзін кандыдат у дэпутаты ад дэмакратычных сілаў Алесь Сілкоў, які таксама вылучае сваю кандыдатуру па гэтай акрузе. Нагодай для папярэджання стала, нібыта, вывешванне агітацыйнага матэрыяла ў нявызначаным для гэтага месцы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international