Берасце: У паводзінах п’янага хулігана арганізатары выбараў не знайшлі парушэньня выбарчага заканадаўства

2008 2008-09-17T14:48:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адміністрацыя Маскоўскага района горада Берасця спыніла адміністрацыйную справу аб парушэнні выбарчага заканадаўства па звароту спадарыні В. Вакуленка.

 

В. Вакуленка 16 жніўня збірала подпісы за кандыдата на выбары ў Палату прадстаўнікоў НС РБ ад партыі БНФ З. Шыманскага на аўтобусным прыпынку МОПРА. На месца збору подпісаў былі выстаўлены перадвыбарчыя плакаты, якія пачаў пінаць нагамі падыйшоўшы пьяны А.Смалянінаў. Пры гэтых хуліганскіх паводзінах грамадзянін нецэнзурна лаяўся.

 

Суд Маскоўскага раёну г. Берасця 21 жніўня прызнаў А.Смалянінава віноўным па артыкулу 17.1 КоАП РБ (дробнае хуліганства).

 

На зварот В.Вакуленка да арганізатараў выбараў у Адміністрацыю Маскоўскага района г. Берасця прыйшоў адказ, што па дадзенаму факту не выяўлена складу адміністратыўнага парушэння па артыкуле 9.10 КаАП РБ “Парушэнне заканадаўства аб выбарах, реферэндуме, аб адкліканні дэпутата і аб рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы грамадзянаў” .

 

“Правабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international