Міліцыянты спрабавалі зрабіць ператрус ў кватэры рэдактара газэты “Згода” Аляксея Караля. Гэта была ўжо другая спроба зрабіць ператрус ў кватэры вядомага палітыка.

2005 2005-05-31T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

30 траўня ў другой палове дня да рэдактара газэты “Згода” Аляксея Караля прыйшлі з міліцыі. У міліцыянта быў ордэр пракуратуры на агляд кватэры. Таксама супрацоўнік міліцыі цікавіўся ліцэнзіяй на выпуск газэты “Згода” і выпускамі газэты.

Ператрусу ўдалося пазьбегнуць. Дапамагло тое, што ў ордэры не было пазначана, якія прылады злачынства трэба шукаць падчас агляду, а гэта ёсьць парушэньнем закону. Рэдактар “Згоды” не выключае, што ў міліцыі яшчэ раз паспрабуюць правесьці ператрус у ягонай кватэры

Нагадаем, два месяцы таму пракуратура завяла крымінальную справу паводле артыкулу аб зьнявазе прэзыдэнта на старонках “Згоды”. Падставай сталі гумарыстычныя каляжы, якія надрукавала газэта. Гэтыя каляжы потым былі канфіскаваныя ў рэдакцыі разам з кампутарамі, на якіх журналісты рыхтавалі газэту.

Кампутары газэце дагэтуль не вярнулі. Працяглы ціск на газэту “Згода” рэдактар, вядомы апазыцыйны палітык Аляксей Кароль зьвязвае адразу з некалькімі фактарамі.

“Гэта ёсьць звычайнай практыкай перасьледу апазыцыйных мэдыяў напярэдадні будучых прэзыдэнцкіх выбараў. Другое, магчыма, гэта зьвязана з маёй палітычнай дзейнасьцю. І трэцяе, яны зараз вельмі баяцца альтэрнатыўных каналаў інфармацыі, якія выкрываюць хлусьню афіцыйных мэдыяў”, -- павеміў Кароль “Радыё Свабода”.

Пасьля канфіскацыі рэдакцыйных кампутараў пэўны час “Згода” не выходзіла, але нядаўна выпуск газэты аднавіўся. Аляксей Кароль кажа, што гэта адбылося дзякуючы журналісцкай салідарнасьці і падтрымцы чытачоў.

У пракуратуры Менску кажуць, што крымінальная справа адносна “Згоды” не закрытая і ад камэнтароў адмаўляюцца.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international