Барысаў: Сяргей Салаш прызнаны вінаватым у паклёпе

2008 2008-09-10T22:48:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 верасня суддзя Барысаўскага раённага суда Алена Бачышча прызнала незарэгістраванага прэтэндэнта ў кандыдаты па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе №63 Сяргея Салаша вінаватым у здзяйсненні правапарушэння, якое падпадае пад дзеянне артыкула 9.2 КаАП РБ ("Паклёп") і прызначыла яму пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 25 базавых велічынь.

Намеснік старшыні Барысаўскага райвыканкама Валянціна Шутко і бібліятэкар сярэдняй школы №11 (зараз -- сакратар акруговай камісіі па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе №62) Таццяна Стасава абвінавацілі Салаша ў тым, што ён назваў іх "фальсіфікатарамі выбараў". Абвінавачанне падтрымалі сведкі -- супрацоўнікі Барысаўскага райвыканкама Малеін і Данская.

Суд не прыняў да ўвагі сведчанні сведкі з боку Салаша -- кіраўніка яго ініцыятыўнай групы юрыста Алега Мацкевіча ў сувязі з тым, што ён знаходзіцца ў сяброўскіх адносінах з абвінавачваемым, аднак палічыў даставернымі сведчанні асобаў, якія з'яўляюцца падпарадкаванымі аднаго з ісцоў, намесніка старшыні Барысаўскага райвыканкама Валянціны Шутко.

Вельмі істотнымі маглі быць сведчанні лідэра руху "За свабоду" Аляксандра Мілінкевіча. Менавіта да яго, па сцвярджэнні сведак абвінавачвання  былі звернутыя "паклёпніцкія" выказванні Салаша ў адрас Шутко і Стасавай. Па словах Салаша, суддзя заявіла, што Аляксандр Мілінкевіч выклікаўся позвамі ў раённае ўпраўленне ўнутраных спраў Барысаўскага райвыканкама і ў суд Барысаўскае раёна ў якасці сведкі, аднак ні ў міліцыю, ні ў суд не з'явіўся.

Пасля судовага паседжання Салаш звязаўся па тэлефоне з Мілінкевічам, і той, па словах Салаша, пацвердзіў, што не атрымоўваў ніякіх позваў.

Адвакат Салаша Павел Сапелка мае намер абскардзіць рашэнне Барысаўскага суда ў вышэйстаячай судовай інстанцыі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international