З Магілёўскага ўніверсітэта адлічылі “маладафронтаўца” Р.Панкратава

2008 2008-09-10T17:02:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Адміністрацыя ўніверсітэта кажа, што прычына адлічэння непаспяховасць студэнта. Ён не здаў іспыт па англійскай мове. Спачатку атрымаў не заліковую тройку на іспыце, пасля на камісіі. Расціслаў Панкратаў студэнт факультэта замежных моваў. Вучыўся на платным і павінен быў перайсці на другі курс. Англійскую мову вывучае з першага класа, кажа што ведае яе выдатна.

"Англійскую мову я вывучаю з першага класа, 6 год ездзіў у Англію, у мяне рэпетытар 5 год быў, таму з англійскай мовай у мяне праблем ніколі не было".

Да яго неаднаразова прыходзілі супрацоўнікі КДБ па справе "Маладога фронту" і пагражалі адлічэннем з універсітэта. Дагэтуль Расціслаў Панкратаў вучыўся добра. Першую сесію здаў без "хвастоў".

"Першую сесію я здаў без пераздач. У другім семестры я хварэў доўга. Калі прыйшоў ва ўніверсітэт, мне сказалі забіраць дакументы, бо не паспееш з праграмай. Я сказаў, што забіраць не буду, тады мяне не дапусцілі да сесіі. Але потым я здаў усе залікі, на сесіі здаў усе іспыты, акрамя англійскай".

Як сябра “МФ” Расціслаў мог скарыстацца магчымасцю вучыцца за мяжой яшчэ 2 гады таму, але вырашыў вучыцца тут. І зараз таксама не збіраецца з'язджаць.

"Два гады таму, калі я скончыў ліцэй у мяне была магчымасць ці застацца тут, ці паехаць у Польшчу вучыцца, але я застаўся тут. Я з Беларусі з'язджаць не збіраюся, таму планую на завочнае пайсці вучыцца".

Нагадаем, што на мінулым тыдні з таго ж універсітэта была адлічаная сябра БХД Таццяна Шамбалава.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international