Барысаў: Заўтра судом будзе разглядацца справа Сяргея Салаша

2008 2008-09-09T16:34:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заўтра, 10 верасня, у Барысаўскім раённым судзе будзе разглядацца справа аб абвінавачванні незарэгістраванага кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Барысаўскай сельскай акрузе №63 Сяргея Салаша ў здзяйсненні правапарушэння, прадугледжанага артыкулам 9.2 КаАП РБ.

 

Намеснік  старшыні Барысаўскага райвыканкама Валянціна Шутко і бібліятэкар сярэдняй школы №11 Таццяна Стасава (у дадзены момант сакратар акруговай камісіі па выбарчай акрузе №62) вінавацяць аднаго з самых вядомых дэмакратычных актывістаў горада, лідэра абласной арганізацыі партыі БНФ у тым, што ён абразіў іх (абедзвюх адразу!), назваўшы "фальсіфікатарамі выбараў". Інцыдэнт, па меркаванні “абражаных”, адбыўся падчас кампаніі па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатамі ў дэпутаты парламента, 4 жніўня, у 15.30,  у прыёмнай старшыні Барысаўскага савета дэпутатаў Васіля Баранніка.

 

Як стала вядома, абвінавачванне гатовыя падтрымаць некалькі супрацоўнікоў райвыканкама, у прыватнасці, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Барысаўскага райвыканкама В. Малеін і спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Барысаўскага райвыканкама О. Данская.

 

Сяргей Салаш лічыць абвінавачванне абсурдным. Заўтра ён мае намер замаўляць у судзе аб выкліку ў суд у якасці сведак кіраўніка яго ініцыятыўнай групы юрыста Алега Мацкевіча, лідэра руху "За волю" Аляксандра Мілінкевіча і фотакарэспандэнта газеты "Наша Ніва" Арцёма Ляву. Усе яны суправаджалі яго падчас наведвання 4 жніўня Барысаўскага райвыканкама для таго, каб заверыць подпісы, сабраныя сябрам яго ініцыятыўнай групы Аляксандрам Мілінкевічам, за вылучэнне Салаша кандыдатам у дэпутаты па Барысаўскай сельскай акрузе №63.

 

Сяргей Салаш разглядае ўзбуджэнне справы аб паклёпе як адзін са спосабаў палітычнага ціску, прадпрынятага для таго, каб ліквідаваць непажаданага прэтэндэнта на дэпутацкі мандат. Невыпадкова, па яго меркаванні, ён атрымаў выклік у РУУС да следчага, у апошні дзень рэгістрацыі дакументаў - 18 жніўня.

 

Судовае паседжанне павінна быць адкрытым і правесці яго запланавана ў кабінеце №302 у 16.00.

 

"Праваабаронцы за вольныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international