Драгічынскія чыноўнікі прасоўваюць праўладнага кандыдата

2008 2008-09-08T11:45:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Падзеі, якія адбываюцца ў Днепра-Бугскай выбарчай акрузе №10, сведчаць пра вялікія намаганні ўлады правесці на трэці тэрмін дэпутата Палаты прадстаўнікоў з 8-гадовым стажам, кандыдата ад улады Уладзіміра Здановіча.

Як стала вядома кандыдату ад Беларускага саюзу афіцэраў Мікалаю Ткачуку, у працоўных калектывах чыноўнікамі праведзена прафілактычная размова, што ўсе павінны падтрымаць Здановіча. У некаторых установах  было заяўлена, што хто не прагаласуе за Здановіча, няхай развітваецца з працай.

Рашэнне Драгічынскага райвыканкама аб размяшчэнні агітацыйных матэрыялаў толькі на  участках для галасавання Ткачук лічыць абмежаваннем яго агітацыйнай работы. Бо да выбараў шэраговыя выбаршчыкі на ўчасткі не заходзяць, а у дзень выбараў агітацыйныя матэрыялы паводле  арт.4.1  Выбарчага кодэкса павінны быць зняты. Ён звярнуўся ў райвыканкам і акруговую камісію за дазволам размяшчэння агітацыйнага матэрыяла на  рэкламных шчытах і месцах, найбольш наведваемых грамадзянамі. Насуперак арт.4.1 Выбарчага кодэкса атрымаў адмову.

Ткачук лічыць выкінутымі на вецер грошы, затрачаныя на яго рэкламныя матэрыялы.
На штаб Ткачука таксама аказваецца ціск.  Каб не падстаўляць мясцовых людзей, у свой выбарчы штаб запрасіў у асноўным былых паплечнікаў па службе з Бярозы, Кобрына і Мінска.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international