Баранавічы: “Правільны” падыход Ярмошынай

2008 2008-09-08T23:39:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральнік за выбарчым працэсам ад БХК Карней Пятровіч атрымаў адказ на свой зварот ад старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай. Назіральнік хацеў даведацца, ці адпавядае закону тое, што ў СМІ друкаваліся толькі прозвішчы, імёны і імёны па бацьку тых, хто ўвайшоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі. К. Пятровіч таксама паставіў пытанне адносна законнасці таго, што ў акрузе № 5 у склад участковых выбарчых камісій ўвайшлі прадстаўнікі аднаго працоўнага калектыва на чале з кіраўнікамі ўстановаў, і чаму ў камісіі не ўключылі (хаця такое жаданне ў людзей было) ні аднаго чалавека ад дэмакратычных партый. Таксама назіральнік паставіў перад фактам, што ў  камісіях утойваюць час правядзення паседжанняў. 

Адказ Ярмошынай вельмі лаканічным: яна спасылаецца на тое, што па “сложившейся практике” у СМІ друкуюцца толькі прозвішчы, імя і імя па бацьку сяброў камісій і хто іх вылучыў. “На наш взгляд такой подход является правильным, поскольку он даёт более полное представление о формировании комиссий”. Наконт таго, што ў складзе камісій часцей за ўсё члены аднаго калектыва, сп. Ярмошына адказала, што мажліва яны вылучаліся ў склад камісій рознымі суб’ектамі. Даўшы адпіску па некаторых пытаннях, астатнія праблемы старшыня Цэнтрвыбаркама ўвогуле абмінула, па сутнасці на запыты не адказаўшы.   

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international