viasna on patreon

Наваполацк: “Крытыкуйце мяне альбо завуча…”

2008 2008-09-03T21:19:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

1 верасня, у Дзень ведаў, дырэктар Наваполацкай музычнай вучэльні А.Кандрацюк на агульным сходзе навучэнцаў заклікаў усіх прысутных галасаваць на парламенцкіх выбарах за кандыдата ад улады  Іну  Антонаву. Больш за тое, навучэнцы былі прызваныя “перапыніць усялякія сувязі” са студэнтамі Полацкага дзяржаўнага універсітэта, таму што там “нездаровае асяроддзе і шкодныя апазіцыйныя групоўкі”. Гэтаксама было вынесена папярэджанне пра тое, каб ніхто не насмеліўся раптам крытыкаваць прэзідэнта, паколькі “прэзідэнт і ўрад у нас добрыя, многа робяць для краіны, вы вось вучыцеся бясплатна”. “Калі вам трэба некага крытыкаваць, крытыкуйце мяне альбо завуча”,-- прапанаваў навучэнцам дырэктар на развітанне.

Між іншым, падстаў для такой празмернай агітацыі ў Наваполацку фактычна няма, бо акруга безальтэрнатыўная, а артыкулы, падпісаныя спадарыняй Антонавай (праўда, без пазначэння яе кадыдатства, а толькі з абазначэннем пасады – яна працуе галоўным урачом дзіцячай паліклінікі УЗ «Наваполацкая цэнтральная гарадская бальніца») апошнім часам некалькі разоў з’яўляліся на старонках афіцыйнай газеты “Новы горад”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства