ЦВК забараніла прэтэндэнтам карыстацца правовой дапамогай пры разглядзе іх скаргаў

2008 2008-09-03T11:57:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У ЦВК пачаўся разгляд скаргаў прэтэндэнтаў у кандыдаты на рашэнні акруговых камісіяў аб адмове ў рэгістрацыі ў якасці кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ чацвёртага склікання.

 

Цэнтральная камісія не дапусціла да разгляду скаргі Ірыны Яскевіч (Віцебская-Чкалаўская выбарчая акруга №18) яе прадстаўніка – праваабаронцу Паўла Левінава.

Супрацоўнік юрыдычнага аддзелу ЦВК Галіна Мктрчан растлумачыла Ірыне Яскевіч, што Цэнтральная камісія нібыта прыняла рашэнне аб забароне прэтэндэнтаў у кандыдаты, якія абскарджваюць адмовы ў рэгістрацыі, карыстацца дапамогай сваіх прадстаўнікоў “у мэтах захаваня роўных умоваў для ўсіх прэтэндэнтаў”. Па меркаванні ЦВК, “роўнасць умоваў” заключаецца ў тым, што калі некаторыя з прэтэндэнтаў не карыстаюцца такой дапамогай, то і ўсе астатнія павінны ад яе адмовіцца. Само рашэнне спадарыня Мктрчан Ірыне Яскевіч прадставіць адмовілася.

Разам з тым, артыкул 62 Канстытуцыі Рэспубікі Беларусь гарантуе: “Кожны мае права на юрыдычную дапамогу для ажыццяўленя і абароны правоў і свабод, у тым ліку права карыстацца ў любы момант дапамогай адвакатаў і іншых сваіх прадстаўнікоў у судзе, іншых дзяржаўных органах, органах мясцовага кіравання, на прадпрыемствах, ва ўстановах, у арганізацыях, грамадскіх аб’яднаннях і ў адносінах са службовымі асобамі і грамадзянамі. Процідзеянне аказанню прававой дапамогі ў Рэспубліцы Беларусь забараняецца”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international