Капыль: Стаўка на правераныя кадры

2008 2008-08-31T22:30:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У параўнанні з папярэднімі выбарамі персанальны склад участковых камісій на 80% застаўся ранейшым.

Назіральнік РПГА "БХК" па Салігорскай сельскай выбарчай акрузе № 76 Дашкевіч Віктар Віктаравіч правёў аналіз складаў участковых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў чацвёртага склікання па Капыльскім раёне ў параўнанні з складамі ўчастковых камісій па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 2007 года.

З 37 участковых камісій, створаных на тэрыторыі Капыльскага раёна, склады 5-ці камісій увогуле не змяніліся. У складах 13-ці ўчастковых камісій адбылася замена толькі аднаго сябра. Склады астатніх 19-ці камісій зведалі змены больш істотныя - у іх з'явілася ад двух да чатырох новых сяброў.

Такім чынам, у складах участковых выбарчых камісій па Капыльскім раёне на цяперашніх выбарах у параўнанні з выбарамі 2007 года з'явілася 70 новых сяброў пры агульнай колькасці камісій у 331 чалавекі. Гэта значыць, персанальныя склады камісій змяніліся на 20 %  у параўнанні з выбарамі дэпутатаў мясцовых Саветаў 2007 года.   

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international