Наваградак. Суд над Юрыем Істоміным перанесены
Сёння, 29 жніўня, на судзе ў Наваградку былы прэтэндэнт на дэпутацкае месца Юры Істомін запатрабаваў, каб сведкамі выступілі міліцыянты, якія яго і яго ініцыятыўную групу затрымлівалі. Таксама спадар Істомін запатрабаваў каб выступіў у якасці сведкі кіраўнік Наваградскай акруговай камісіі, а таксама каб было прадстаўленае заключэнне з ЦВК, што друкаваныя матэрыялы, з-за якіх адбылося затрыманне, з’яўляюцца агітацыйнай прадукцыяй. Суддзя Аляшкевіч перанёс паседжанне на 9 верасня.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/za_prava_na_vybar.jpg)
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/nasha_viasna.png)















