Рэчыца: Праверка подпісаў – у адсутнасць назіральнікаў

2008 2008-08-28T15:04:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Рэчыцы 27 жніўня прайшло паседжанне акруговай выбарчай камісіі, на якім зарэгістраваныя кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. На паседжанні прысутнічалі назіральнікі ад АБСЕ. У папярэднія дні мясцовыя назіральнікі ад дэмакратычных сіл былі пазбаўлены магчымасці прысутнічаць пры праверцы подпісаў за кандыдатаў.

27 жніўня паседжанне Рэчыцкай акруговай выбарчай камісіі пачалося ў 11 гадзін. На ім прысутнічалі мясцовыя назіральнікі – Алена Агафонава і Уладзімір Кошчанка. Яшчэ трое, у тым ліку намеснік начальніка упраўлення па працы і сацыяльнай абароне насельніцтва Рэчыцкага райвыканкама Т. Г. Дзям’янчык, прадстаўлялі афіцыйныя структуры.

Кандыдатамі ў дэпутаты ў Рэчыцкай выбарчай акрузе вылучаліся начальнік фінансавага аддзелу Рэчыцкага райвыканкама Ала Ісачанка, пенсіянер і былы прадпрымальнік Леанід Невар, намеснік дырэктара прыватнага прадпрыемства “Аліда і К” Валерый Пуціцкі.

“За Ісачанку ў камісію быў прадстаўлены 2451 подпіс выбаршчыкаў, за Невара – 1119“ – паведаміла А. Агафонава, назіральнік ад Гомельскай абласной арганізацыі Партыі БНФ.

Паводле Выбарчага кодэксу, подпісаў мусіць быць не меней тысячы. За В. Пуціцкага подпісы не здаваліся, ён вылучаны ў дэпутаты на з’ездзе Партыі БНФ. А. Ісачанка, акрамя збору подпісаў, вылучана таксама ад Рэчыцкай цэнтральнай раённай бальніцы. Паводле Выбарчага кодэксу, камісія праверыла па 200 подпісаў, здадзеных за А. Ісачанку і Л. Невара.

“З правераных подпісаў камісія прызнала несапраўднымі ў Ісачанкі 2 подпісы, ці 1%, у Невара - 12, ці 6%. – гаворыць А. Агафонава. – Усе трое кандыдатаў зарэгістраваныя і ім уручаны пасведчанні. Сёння адбудзецца паседжанне камісіі, на якім зацвердзяць давераных асобаў кандыдатаў”.

Нагадаем, што максімальная норма несапраўдных подпісаў ад колькасці правераных – 15%. У папярэднія дні камісія не паведаміла мясцовым дэмакратычным назіральнікам аб паседжаннях, на якіх абмяркоўвалася праверка подпісаў выбаршчыкаў.

На паседжанні 27 жніўня прысутнічалі і міжнародныя назіральнікі ад Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтва ў Еўропе – Марцін Дьюхест (Вялікабрытанія) і Конні Йенсен (Данія) разам з перакладчыцай Кірай Палявой.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international