Апазіцыянеры Магілёўшчыны незадаволеныя ціскам з боку сілавікоў

2008 2008-08-22T17:11:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Прэтэндэнт у кандыдаты ў дэпутаты па шклоўскай акрузе № 90 ад аб'яднаных дэмакратычных сілаў Рыгор Костусеў, падводзячы вынікі першага этапу выбарчай кампаніі, у інтэрв'ю Еўрарадыё адзначыў, што акруговая выбарчая камісія чаканых перашкодаў не чыніла. Аднак ціск тым не менш быў з боку сілавых структураў.

Костусеў лічыць нероўнымі ўмовы справаздачнасці за папярэднія гады для сябе і свайго канкурэнта – старшыні Шклоўскага райвыканкаму.

Костусеў: Праблем з боку акруговай камісіі не было. А з боку сілавых структураў было праблем вельмі шмат, і ў мяне, і ў маёй сям'і, і ў некаторых сяброў маёй ініцыятыўнай групы. Напрыклад, да Барыса Вырвіча, гэта кіраўнік маёй ініцыятыўнай групы, наведваліся неаднаразова супрацоўнікі міліцыі, КДБ і нават бралі на аналіз сліну і адбіткі пальцаў.

Тым не менш спадар Костусеў ўпэўнены, што ён атрымае статус кандыдата ў дэпутаты, бо неабходную колькасць подпісаў здаў у тэрмін.

Костусеў: Спадзяюся, што буду зарэгістраваны. Ініцыятыўная група працавала добрасумленна. Мая група падтрымкі сабрала 1250 подпісаў. Дакладней, мы здалі 1250, а сабралі крыху больш. Некаторыя подпісы, якія выклікалі ў нас падазрэнні, мы не здавалі.

Шклоўская акруга – адзіная па Магілёўскай вобласці, куды дапусцілі працаваць апазіцыянера, сябра Партыі БНФ Пятра Мігурскага. Пра першыя этапы выбарчага працэсу ў гэтым рэгіёне спадар Мігурскі кажа, што яны прайшлі без парушэнняў.

Мігурскі: У шклоўскай выбарчай камісіі я з'яўляюся адзін прадстаўніком дэмакратычных сілаў. Камісія працуе згодна з выбарчым кодэксам. Праца арганізаваная па-дзелавому. Людзі працуюць там кампетэнтныя. Што я павінен адзначыць, парушэнняў заканадаўства пакуль не было.

Але Пётр Мігурскі зазначае, што з апазіцыйным кандыдатам Костусевым іх яднаюць патрабаванні дэпартамента фінансавых расследванняў прадаставіць дэкларацыю аб даходах за апошнія 3 гады. Што праўда, ён упэўнены, што ягонай працы ў якасці сябра акруговай выбарчай камісіі гэта пакуль не замінае.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international