Брэсцкія "дробныя хуліганы" падалі ў суд скаргу на гарвыканкам

2008 2008-08-25T17:09:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

19 актывістаў дэмакратычных сілаў з розных гарадоў Брэсцкай вобласці падалі ў суд скаргу на рашэнне брэсцкага гарвыканкама, які забараніў правядзенне "Марша "дробных хуліганаў".
Нагадаем, акцыя была прызначаная на 30 ліпеня і мусіла прайсці ў цэнтры горада на пешаходнай вуліцы Савецкай. Яе ўдзельнікі збіраліся прыцягнуць увагу да праблемы адвольных затрыманняў і арыштаў актывістаў дэмакратычнага руху. Звычайна апазіцыянераў затрымліваюць, нібыта, за здзяйсненне "дробнага хуліганства".

Чыноўнікі, якія забаранілі акцыю, спасылаюцца на тое, што масавыя мерапрыемствы праходзяць толькі на стадыёне "Лакаматыў". Але, якім чынам там мусіла праходзіць шэсце, не патлумачылі.

Адзін з арганізатараў акцыі праваабаронца Раман Кісляк у інтэрв'ю Еўрарадыё кажа, што скаргу ў суд падалі амаль выключна "хуліганы":

"Амаль усе - "дробныя хуліганы". Гэтыя 19 чалавек альбо прызнаныя "дробнымі хуліганамі", альбо нейкім чынам пацярпелі па гэтым артыкуле: затрымліваліся, а пасля маглі быць апраўданымі. Справа спыненая, але ўсёроўна людзі сядзелі ў ізалятары ці міліцыі".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international