Восем палітычных партый накіравалі сваіх прадстаўнікоў у склад ЦВК

2008 2008-08-22T22:45:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Восем палітычных партый накіравалі сваіх прадстаўнікоў у склад ЦВК з правам дарадчага голаса. Пра гэта было заяўлена 22 жніўня на паседжанні Цэнтрвыбаркама Беларусі.

Сваіх прадстаўнікоў у склад ЦВК, у прыватнасці, накіравалі Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці (Віктар Сокалаў), Камуністычная партыя Беларусі (Георгі Атаманаў), Ліберальна-дэмакратычная партыя (Наталля Мацейковіч), Беларуская аграрная партыя (Эдуард Калінін), Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) (Іван Лабачоў), Партыя камуністаў Беларуская (Алена Скрыган), Аб’яднаная грамадзянская партыя (Уладзімір Раманоўскі), Партыя БНФ (Галіна Семдзянава). Сем прадстаўнікоў партый, за выключэннем Івана Лабачова, прынялі ўдзел у паседжанні Цэнтрвыбаркаму 22 жніўня.

Нагадаем, што 24 чэрвеня прэзідэнт падпісаў дэкрэт аб сябрах Цэнтральнай камісіі з правам дарадчага голаса пры правядзенні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў чацвёртага склікання. Сябра ЦВК з правам дарадчага голасу не мае права галасаваць пры прыняцці рашэнняў, аднак можа ўдзельнічаць у абмеркаванні любых пытанняў, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international