З публікацыяў у дзяржаўных СМІ ўжо вымалёўваецца будучы парламент

2008 2008-08-17T02:45:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзяржаўныя СМІ па ўсёй краіне працягваюць актыўна “піярыць” асобных прэтэндэнтаў у кандыдаты. Па ўсім відаць, яны ведаюць, пра каго трэба пісаць. З гэтых публікацыяў фактычна можна прасачыць, хто стане “абраннікам народу” на парламенцкіх выбарах.

Івацэвічы

Чарговы артыкул у Брэсцкай абласной газеце “Заря” за 12 жніўня (№ 89) ўслаўляе яшчэ аднаго прадстаўніка ад улады, што ідзе ў дэпутаты ПП НС РБ па Івацэвіцкай выбарчай акрузе № 11. На гэты раз героем матэрыяла “Грани истины” стаў генеральны дырэктар Івацэвіцкае ЖКГ Леанід Кавалевіч. Журналіст Валерый Гапееў у велізарным артыкуле з падзагалоўкамі і рубрыкамі распавядае пра станоўчыя якасці свайго героя, падкрэсліваючы, што “Руководить – не руками водить”. Відавочна, што пра іншых прэтэндэнтаў на дэпутацкія мандаты, якія не прадстаўляюць уладу, “Заря” не піша.

Баранавічы

Яшчэ адну падставу для публікацыі пра Святлану Пішч, якая ідзе ў дэпутаты ад улады ў Баранавічах, знайшла мясцовая газета “Наш край” (№ 95 за 14.08.2008г.). ”Что подарил «Гарант-Сервису» город?” называецца артыкул з фотаздымкам. Старшыня выканкама Віктар Дзічкоўскі, адказваючы на пытанне-загаловак, паведамляе чытачам, што гарвыканкам дорыць фірме “Гарант-Сервіс”, генеральным дырэктарам якой і з’яўляецца Святлана -”наше партнерство”. Мяркуючы па колькасці публікацый у “НК” у апошні час пра С.Пішч – партнёрства і ў выбарчай кампаніі.

Гомель

Дзяржаўныя газеты Гомеля працягваюць серыю публікацый пра Таццяну Філімончык - прэтэндэнта на дэпутацкі мандат па 35-ай акрузе і кіраўніка Адміністрацыі Савецкага раёна горада. 13 жніўня ў газеце «Советский район», заснавальнікам якой з'яўляецца Гомельскі гарвыканкам, з'явілася інтэрв'ю з спадарыняй Філімончык "Я не даю пустых абяцанняў". Гэта ўжо 5-е з'яўленне Т. Філімончык у гарадской медыяпрасторы за апошнія 3 тыдні: у газетах «Гомельские ведомости» і «Гомельская правда», у эфіры гарадскога тэлебачання і радыё 101,3 FM.Афіцыйнай інфармацыйнай нагодай для такога "піару" СМІ называюць 35-гадовы юбілей Савецкага раёна (адбудзецца толькі 20.09). У дадзеным інтэрв'ю Таццяна Сцяпанаўна паўстае ў вобразе дасведчанага прафесійнага гаспадарніка: асноўныя тэмы гутаркі - жылфонд, дарогі і добраўпарадкаванне тэрыторыі.

- <…>Я чалавек не канфліктны, і мне нашмат больш падабаюцца канкрэтныя справы і гаспадарчая праца, - гаворыць кіраўнік адміністрацыі. - Маё меркаванне (я не раз выказвала яго перад кіраўніцтвам рознага ўзроўня) - патрэбна дзяржаўная праграма па выратаванні старога жылфонду.

Дзяржаўная газета «Гомельские ведомости» 16 жніўня апублікавала інтэрв'ю з Аляксандрам Бяляевым - прэтэндэнтам на дэпутацкі мандат па 31-ай акрузе, а таксама старшынёй Гомельскага гарвыканкама. Па традыцыі, гэтае інтэрв'ю было прадубляванае ў эфіры дзяржаўна абласнога радыё 101,3 FM. Рэдакцыя "ГВ" не гаворыць, якая інфармацыйная нагода паслужыла з'яўленню такой публікацыі. "Гамяльчане заслужылі свята" - так называецца артыкул, дзе А. Бяляеў нібыта адчытваецца перад гамяльчанамі аб зробленай працы на пасадзе мэра. Па ягоных словах, у горадзе актыўна ўзводзяцца новыя дамы, будуюцца дарогі і масты, 88% прадпрыемстваў працуюць рэнтабельна, развіваецца прадпрымальніцтва і турызм. Гаворачы аб добраўпарадкаванні дваровых тэрыторый, Бяляеў адзначае: "Ёсць праграма, вызначаныя крыніцы яе фінансавання. Калі не паспеем мы, усё роўна яе рэалізацыя будзе працягвацца і далей".

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international