У склад участковых камісій увайшоў толькі 161 прадстаўнік палітычных партый

2008 2008-08-16T01:58:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Як паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік, з 69.845 чалавек, якія ўвайшлі ў склад участковых выбарчых камісій, толькі 161 прадстаўляе палітычныя партыі.116 прадстаўнікоў у складзе ўчастковых камісій мае Камуністычная партыя Беларусі (КПБ), тры - Патрыятычная партыя, па адным - Аграрная партыя і Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці. З апазіцыйных палітычных партый ва ўчастковыя камісіі патрапілі 29 прадстаўнікоў Партыі камуністаў Беларускай (ПКБ), сем - Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП), чатыры - Партыі БНФ.Нагадаем, палітычныя партыі вылучылі 1.237 чалавек у склад участковых камісій. Найбольшую колькасць прэтэндэнтаў заявілі ПКБ - 425 і АГП - 344. Партыя БНФ вылучыла 201 чалавека, КПБ - 195, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) - 70. Па адным прадстаўніку ў склад участковых выбарчых камісій вылучыла Аграрная партыя і Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці."Працэнт пападання прадстаўнікоў палітычных партый ва ўчастковыя камісіі невысокі, хоць у параўнанні з папярэднімі выбарамі ён узрос. Галоўная прычына гэтага ў тым, што ва ўчастковыя камісіі адбіраюцца людзі, якія карыстаюцца аўтарытэтам у грамадзян. У той жа час палітычныя партыі вылучалі прадстаўнікоў без уліку іх грамадска-палітычнай вагі. Напрыклад, сем вылучэнцаў АГП па Гомельскай акрузе № 34 маюць статут беспрацоўных", - адзначыў Н.Лазавік. Сакратар Цэнтрвыбаркама паведаміў, што ва ўчастковыя камісія ўключаны 36.071 чалавек, вылучаны грамадзянамі шляхам падачы заяваў. Задаволены таксама 21.869 заявак працоўных калектываў, 9.032 - грамадскіх аб'яднанняў, 2.712 - органаў, якія ўтвараюць камісіі.47.029 членаў участковых камісій - жанчыны, 7.973 - грамадзяне ва ўзросце да 30 гадоў.Усяго ў Беларусі створана 6.485 участковых выбарчых камісій.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international