Менск: Збор подпісаў за прэтэндэнтаў ад улады «педагагічнымі» метадамі

2008 2008-08-15T10:39:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Этап вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў НС РБ падыходзіць да свайго завяршэння. Але некаторыя прэтэндэнты ад улады не перастаюць парушаць патрабаванні Выбарчага кодэкса, скарыстоўваючы адміністрацыйны рэсурс падчас збору подпісаў. У гэтым ім па-ранейшаму актыўна дапамагаюць кіраўнікі навучальных установаў сталіцы.

Педагогі далучыліся да шырокамасштабнай кампаніі па запаўненні падпісных лістоў у падтрымку намесніка генеральнага дырэктара па працы з персаналам НВА "Інтэграл" А. М. Казлова, што разгарнулася ў 97-ай Кастрычніцкай акрузе. На гэтым тыдні выбаршчыкі акругі распавялі сябрам ініцыятыўнай групы В. Івашкевіча, што ў Каледжы электронікі №
76, дырэктарам якога з'яўляецца В. М. Хасін, подпісы за названага прэтэндэнта збіраюцца прымусова ў працоўны час. Тое ж адбываецца і ў СШ № 71, кіраўніцтва якой загадала сваім падначаленым з'яўляцца на працу з пашпартамі.

У СШ № 54, якая знаходзіцца на тэрыторыі Свіслацкай акругі, перавагу аддаюць "дыстанцыйным" метадам уздзеяння на калектыў. На гэтым тыдні сацыяльны педагог школы па тэлефоне ў даволі агрэсіўнай форме аддавала распараджэнні, якія забараняюць ставіць подпісы за прадстаўнікоў АДС, асабліва за прэтэндэнта А. Дабравольскага. А ў СШ № 152, якая таксама адносіцца да гэтай выбарчай акругі, маладых настаўнікаў прымушаюць збіраць подпісы за прэтэндэнтку Мазуркевіч Галіну Аляксееўну. Якім чынам супадаюць інтарэсы сп. Мазуркевіч з інтарэсамі школьнай адміністрацыі, высветліць не атрымалася.

Настаўнікі СШ № 208 збіраюць подпісы за прэтэндэнтку ад улады спн. Шылаву па 99-ай Паўднёва-Заходняй выбарчай акрузе. Паводле некаторай інфармацыі, гэта школа атрымлівае асаблівую фінансавую падтрымку ад адміністрацыі прэзідэнта, дзе зараз працуе яе былы дырэктар сп. Мікша.
І калі ўлічваць, што цяперашні дырэктар СШ № 208 Філімонава Людміла Георгіеўна з'яўляецца старшынёй акруговай камісіі (вылучана грамадзянамі шляхам падачы заявы), то прычынна-выніковыя сувязі ў дадзеным выпадку відавочныя.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international