Слуцк: Вымова за збор подпісаў за сацыял-дэмакрата

2008 2008-08-15T08:45:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ад назіральнікаў па Слуцкай выбарчай акрузе № 74 працягваюць паступаць паведамленні аб парушэннях выбарчага заканадаўства.

Так, назіральнік Віталь Амяльковіч паведаміў, што дырэктар ГУА "Грэская сярэдняя агульнаадукацыйная школа" Слуцкага раёна Лілія Ланюк, не з'яўляючыся сябрам ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Інэсы Кляшчук, збірала подпісы ў яе падтрымку ў сваіх падначаленых (настаўнікаў і іншых супрацоўнікаў школы) у працоўны час на працоўным месцы. Варта зазначыць, што Інэса Кляшчук займае пасаду першага сакратара Слуцкага райкама ГА "БРСМ" і з'яўляецца так званым "кандыдатам ад улады".

 

У той жа час яшчэ адзін з сяброў ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Анатоля Юрэвіча, сябра БСДП (Грамада), аказаўся аб'ектам ціску з боку намесніка старшыні Слуцкага райвыканкама па ідэалогіі Пятра Даўгучыца. Вучаніца Слуцкага прафесійна - тэхнічнага каледжа Ірына Максіменка, якая збірала подпісы за Юрэвіча, атрымала вымову з пагрозай адлічэння з каледжа. Пры гэтым П. Даўгучыц запатрабаваў ад Ірыны спынення збору подпісаў.

Акрамя гэтага, назіральнік Сяргей Сакович паведаміў, што падчас правядзення адзінага дня інфармавання намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама П.Даўгучыц асабліва акцэнтаваў увагу прысутных на тым, каб ніхто з іх або іх падпарадкаваных не збіраў подпісы за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты А.Юрэвіча.       

 

 "Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international