Гомельскія дзяржаўныя газеты дачасна распачалі перадвыбарную агітацыю?

2008 2008-08-13T23:53:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У абласной дзяржаўнай газеце «Гомельская праўда» і гарадскім выданні «Гомельские ведомости» пачалі друкавацца матэрыялы і інтэрв’ю з яшчэ не зарэгістраванымі ў якасці кандыдатаў у дэпутаты Нацыянальнага сходу чыноўнікамі і дэпутатамі апошняга склікання. Усе матэрыялы суправаджаюцца фотапартрэтамі.

У № 124 ад 9 жніўня «Гомельскай праўды» надрукавана інтэрв’ю «Каму вучэнне – святло, рэформа не на шкоду» з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў 3-га склікання, членам Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу Аляксандрам Шацько. У «Гомельских ведомостях» (№89 ад 9 жніўня 2008 г.) таксама інтэрв’ю з А. Шацько «Хачу бачыць сваю краіну багатай, а народ – шчаслівым».

Аляксандр Шацько зарэгістраваў сваю ініцыятыўную групу ў Гомельскай-Навабеліцкай акрузе №36.

Тры матэрыялы, датычныя кіраўніцы адміністрацыі Савецкага раёна Гомеля Таццяны Філімончык, таксама з’явіліся ў гэтых газетах. Нагодай для двух (“Жадаеце, каб справа ішла спарней? Рабіце яе з любоўю!”, “Гомельская праўда” №№ 112-123 ад 7 жніўня 2008 г. і “Молада ды не зелена”, “Гомельские ведомости” № 88 ад 7 жніўня 2008 г.) стала 35-годдзе стварэння Савецкага раёна Гомеля. Адзначацца яно будзе 20 верасня.

У “Гомельских ведомостях” ад 2 жніўня 2008 года №86 надрукаваны матэрыял пра ўдзельнікаў баявых дзеянняў падчас войнаў за межамі Савецкага Саюза, якіх Камітэт па справах воінаў-інтэрнацыяналістаў пры Савеце кіраўнікоў краін-удзельніц СНД узнагародзіў медалямі “Ветэран баявых дзеянняў”. У ім згадваецца Таццяна Філімончык, якая ўручала гэтыя медалі, а таксама надрукаваны фотаздымак з яе выявай.

Таццяна Філімончык мае намер вылучыць сваю кандыдатуру ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па Гомельскай-Прамысловай выбарчай акрузе №36.

Абедзве газеты надрукавалі станоўчыя матэрыялы (некаторыя з іх памерам амаль на ўсю старонку) пра гендырэктара “Гомельпрамбуду” Аляксандра Чыкілёва і дэпутата ПП НС Аляксандра Шаўко, якія выказалі намер балатавацца ў наступны склад парламента.

Нагадаем, сакратар ЦВК Мікалай Лазавік, адказваючы на пытанні прэс-службы БАЖ, патлумачыў, якія публікацыі ў такім выпадку можна лічыць парушэннем заканадаўства, а якія не. Паводле яго слоў, калі ў матэрыяле распавядаецца пра нейкага грамадзяніна — “без згадкі пра тое, што ён з’яўляецца патэнцыйным кандыдатам у дэпутаты і без агітацыі галасаваць за яго, і калі гэтая інфармацыя не распаўсюджваецца сябрамі яго ініцыятыўнай групы пры зборы подпісаў, то ў гэтым цяжка ўгледзець парушэнне выбарчага заканадаўства”.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international