«Такія крокі рэжыму падштурхоўваюць дэмакратаў да байкоту «выбараў»

2008 2008-08-13T23:25:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сябры аргкамітэту па стварэньні БХД падавалі некалькі десяткаў прапановаў па ўключэньні іх ва ўчастковыя выбарчыя камісіі шляхам збору попісаў. Хрысьціянскія дэмакраты зьвярталіся ва ўчастковыя выбарчыя камісіі ў Менску, Гомелі, Магілёве, Віцебску, Лепелі, Мастах. У большасьці выпадкаў ужо адкрыта адмоўлена.

Прычыны, па якіх дэмакратам адмаўляюць, зусім неабгрунтаваныя. Часам прыдзіраюцца да тэрміну падачы заявы: маўляў, "прадстаўнікі працоўных калектываў ужо падалі подпісы, а вам ужо позна", камусьці адмаўляюць ва ўдзеле ў камісіі з-за таго, што той зьяўляецца часова непрацуючым. У складзе ўчастковых выбарчых камісій пакуль што няма ніводнага прадстаўніка хрысьціянскіх дэмакратаў.

Сустаршыня аргкамітэту па стварэньні БХД Павал Севярынец выказвае меркаваньне, што рэжым рыхтуе масавыя фальсыфікацыі менавіта на ўзроўні ўчастковых выбарчых камісій. Вылучэньне некаторых прадстаўнікоў дэмакратычнага руху ў акруговыя выбарчыя каімісіі, на думку Паўла, было зроблена для захаду. А зараз мы ўжо бачым «машыну для фальсыфікацый».

Па словах палітыка, узрастае верагоднасьць таго, што «выбары» пройдуць па тым жа сцэнары, што і ў 2004, і ў 2006 годзе. «Такія крокі рэжыму падштурхоўваюць дэмакратаў да байкоту «выбараў», - заяўляе Павал Севярынец.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international