Віцебск: Датэрміновая агітацыя праўладных прэтэндэнтаў працягваецца

2008 2008-08-14T11:48:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Віцебску працягваецца датэрміновая агітацыя ў сродках масавай інфармацыі. Так гарадская газета "Витьбичи" (№ 92 ад 12.08.2008) апублікавала артыкул пра Аляксандра Ласякіна, які прапаноўваецца для вылучэння кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Віцебскай-Кастрычніцкай выбарчай акрузе №20. Ужо сам назоў артыкула: "Усё зробім, якая гутарка!", ёсць ні што іншае, як перадвыбарнае абяцанне Аляксандра Ласякіна.

 

Пры зборы подпісаў сябрамі ініцыятыўнай групы Сяргея Сямашка, які вылучаны ад працоўных калектываў кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акрузе №19, запаўняецца "Картка ўліку прапаноў і заўваг выбаршчыкаў". Такім чынам, ініцыятыўная група вядзе агітацыю сярод выбаршчыкаў за абранне Сяргея Сямашка.

           

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international