Сёмы раз адмовілі ў рэгістрацыі гродзенскай абласной суполкі БСДГ

2008 2008-08-13T22:49:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Упраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама сёмы раз запар адмовіла ў рэгістрацыі абласной суполцы  партыі Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада. Сябры партыі не выключаюць, што супрацоўнікі ўпраўлення юстыцыі падмянілі пададзеныя на рэгістрацыю дакуманты.

У адмове упраўлення юстыцыі гаворыцца пра тое, што ў пададзеных на рэгістрацыю дакумантах недакладна пазначана мейсца працы аднаго з сяброў арганізацыі. Аднак, на думку кіраўніка абласной суполкі партыі БСДГ Віктара Сазонава такога не магло быць у першую чаргу таму, што дакуманты на рэгістрацыю падаваліся мноства разоў, і працоўнае мейсца сябра партыі не выклікала сумневу ў чыноўнікаў. Грамадскі актывіст звязвае нежаданне рэгістраваць суполку  з той палітыкай, якую праводзяць улады ў дачыненні да апазыцыйных партый і арганізацый:

- Нам адмаўляюць у рэгістрацыі ў першую чаргу таму, што ўлады бачаць рэальную структуру, якая актыўна працуе па ўсёй вобласьці. Відавочна, што чынавенства не мае жадання легалізаваць нашу дзейнасьць і прымушае такім чынам дзейнічаць у падполлі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international