Андрэя Левінава звольнілі з працы

2008 2008-08-12T15:56:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 12 жніўня, кіраўніцтва ОУС  адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Віцебску азнаёміла прэтэндэнта на вылучэнне кандыдатам у дэпутаты ППНС РБ па Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акрузе № 19 Андрэя Левінава з рашэннем начальніка УУС Віцебскага Аблвыканкама палкоўніка міліцыі Фармагея аб звальненні з органаў унутраных спраў. У гэты ж самы дзень  быў выдадзены загад і Левінава звольнілі з міліцыі. 

Больш таго, капітану Левінаву пагражаюць узбуджэннем крымінальнага справы. Прычына пагроз відавочная - ва ўчастковым Левінаве бачаць рэальнага суперніка кандыдату ад улады, цяперашняму дэпутату Палаты Сяргею Сямашка.

 Адзначым, што узбуджэнне крымінальнай справы (нават калі суда не будзе) дае акруговай камісіі магчымасць адмовіць капітану Левінаву ў рэгістрацыі кандыдатам.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international