Тэст на лібералізацыю выбарчага працэсу працягваецца

2008 2008-08-10T00:58:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Ініцыятыўныя групы працягваюць збор подпісаў, працоўныя калектывы і партыі вылучаюць кандыдатаў ў дэпутаты, суб'екты выбарчага працэсу завяршаюць фармаванне участковых выбарчых камісій. Вынікі мінулага тыдня.

10-га жніўня быў апошні дзень падачы дакументаў на вылучэнне ў склад участковых выбарчых камісій. Як мы адзначалі раней, Аб'яднаныя дэмсілы мелі намер накіраваць сваіх прадстаўнікоў у адну шостую камісій, бо на большае, як шчыра яны прызнаваліся, проста не стае рэсурсаў.

 

Акруговыя камісіі

Ужо 11-га жніўня, як лічыць каардынатар кампаніі "За свабодныя і справядлівыя выбары" Віктар Карняенка, можна будзе меркаваць ці задаволіла ўлада гэтае сціплае патрабаванне АДС.

 

"АДС гэта рабіла ў межах кампаніі "За свабодныя і справядлівыя выбары". Усяго разам плануем вылучыць ад тысячы да палутара тысяч сябраў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі. Мы вылучалі не татальна. Прыярытэты складалі вялікія гарады... Гэта будзе трэці тэст для ўладаў, наколькі яны гатовыя лібералізаваць выбарчы працэс".

 

Нагадаю, раней дэмакратычная кааліцыя вылучала па адным сваім прадстаўніку ў кожную акруговую камісію, але больш за палову камісій засталіся вольнымі ад апазіцыі.

 

Другім тэстам была рэгістрацыя ініцыятыўных груп. Па спісе АДС адмовілі ў рэгістрацыі толькі тром групам.

 

Кандыдаты ў дэпутаты

 

Але тэсты - тэстамі, а цікавей за ўсё сітуацыя з вылучэннем кандыдатаў у дэпутаты. 44 - амаль палова са складу дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў цяперашняга склікання выявілі сваё жаданне балатавацца на новы тэрмін. Двое з іх вылучаныя ад працоўных калектываў, астатнія збіраюць подпісы.

 

Зрэшты, колькасць цяперашніх дэпутатаў, якія балатуюцца на новы тэрмін, можа павялічыцца за кошт вылучэння ад працоўных калектываў і палітычных партый.

 

Што тычыцца апазіцыйных кандыдатаў, то амаль усе яны выкарыстаюць для вылучэння збор подпісаў, шматлікія - з'езды партый, але амаль ніхто не выкарыстае вылучэнне ад працоўных калектываў.

 

Апошні шлях практычна адпадае з-за таго, што дзве трэці  працоўных месцаў прама або ўскосна кантралююцца дзяржавай. Ёсць абмежаванне і па вылучэнні ад партый - неабходна, каб аргструктура партыі была зарэгістраваная на тэрыторыі выбарчай акругі, ды і партыя павінна быць легальнай.

 

Прамежкавы вынік

 

У цэлым, з 423 ініцыятыўных груп 310 уяўляюць беспартыйных прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат. Зрэшты, і адзіным спісе Аб'яднаных дэмсіл, і "Еўрапейскай кааліцыі" сустракаюцца беспартыйныя, а таксама прадстаўнікі пазбаўленых рэгістрацыі або не атрымаўшых рэгістрацыю партый. Таму ў цяперашні час для ацэнкі сітуацыі можна абапірацца толькі на паведамленні іх прадстаўнікоў.

 

Па стане на 7 жніўня 100 ініцыятыўнымі групамі прадстаўнікоў АДС было сабрана парадку 70 тысяч подпісаў, з 67 "еўрапейскіх" ініцыятыўных груп 36 ужо сабралі неабходны мінімум -- 1 тыс. подпісаў для вылучэння кандыдатаў у дэпутаты.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international