Астравец: “неверагодная хуткасць” пры вылучэнні ва ўчастковыя камісіі

2008 2008-08-08T15:10:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

1 жніўня Варнянская пярвічная арганізацыя АГП падала заяву на уключэнне  сваіх сяброў у тры ўчастковыя выбарчыя камісіі. 5 жніўня адпаведную заяву на ўключэнне ў склад 4 выбарчых камісій зрабіла  і Астравецкая пярвічка АГП.  7 жніўня заяву ад групы  грамадзянаў на уключэнне ў склад Варнянскай  участковай выбарчай камісіі №48 падаў кіраўнік мясцовай пярвічнай арганізацыі АГП Мікалай Уласевіч.

Ва ўсім згаданым вельмі цікавым  з’яўляецца тое, што ўказаныя   заявы ў Астравецкім райвыканкаме былі зарэгістраваны апошнімі і  адпаведна пад №45, №46 і №47. З чаго можна зрабіць наступныя высновы: 1) альбо пасля публікацыі  30 ліпеня ў раеннай газеце “Астравецкая праўда”  рашэння Астравецкага райвыканкама ад 23 ліпеня аб утварэнні ўчасткаў для галасавання,  вылучэнне  прадстаунікоў у склад выбарчых камісій адбылося  фактычна на працягу аднаго дня -  31 ліпеня альбо 2) папярэднія партыйцам вылучэнцы ва ўчастковыя камісіі і без публікацыі рашэння выканкаму ведалі пра межы і нумары створаных участкаў і з неверагоднай хуткасцю паспяшаліся падаць свае заявы.  

Са згаданнага можна таксама зрабіць выснову, што адмовы на ўключэнне ў склад участковых камісій  партыйцаў у Астравецкім раене  найперш  будуць тлумацыцца тым, што яны запозна падалі свае заявы. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international