Гомель: СМІ піяраць прэтэндэнта ад улады сінхронна

2008 2008-08-08T13:01:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

7 жніўня рэгіянальныя дзяржаўныя газеты Гомеля апублікавалі інтэрв’ю з Таццянай Філімончык - прэтэндэнтам на дэпутацкі мандат па 35-ай акрузе. А 5 жніўня мясцовае аддзяленне тэлеканала “ЛАД” паказала сюжэт з гэтай жа гераіняй.

Падставай для публікацыі такіх інтэрв'ю ў газетах “Гомельская правда” і “Гомельские ведомости” стаў 35-летні юбілей Савецкага раёна, адміністрацыю якога і ўзначальвае Таццяна Філімончык. Святкаванне гэтай даты прызначана на 20 верасня, гэта значыць інтэрв’ю з’явіліся за 44 дня да юбілею.

Філімончык распавяла чытачам і гледачам пра дасягненні прадпрыемстваў “нашага” раёна, аб рэалізацыі праграм па добраўпарадкаванні тэрыторыі раёна. У гэтай сваёй прамове спадарыня Таццяна ўстрымліваецца ад падазяк у адрас аблвыканкама, гарвыканкама, дзеючага дэпутата Глухоўскага і сваіх памочнікаў. У аналагічным інтэрв’ю 2004 года, калі Філімончык не балатавалася ў Парламент, яна не скупілася на словы ўдзячнасці і выдатныя рэкамендацыі, асабліва ў адрас Леаніда Глухоўскага.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international