Гомель: бібліятэкі рыхтуюцца да выбараў

2008 2008-08-08T12:35:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У гомельскіх бібліятэках з'явіліся кніжна-інфармацыйныя выставы, прысвечаныя маючым адбыцца выбарам. Журналіст дзяржаўнай газеты «Гомельские ведомости»  Ларыса Оліна гаворыць, што такім чынам “гарадскія бібліятэкі рыхтуюцца да выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ”.

«Гомельские ведомости»  сцвярджаюць, што кожная такая выстава распавядае пра “дасягненні Беларусі, пра яе людзей, пра правілы галасавання”. На справе акаалася, што падобныя выставы сапраўды функцыянуюць. Так, філіял №8 прапануе чытачам кніжна-інфармацыйную экспазіцыю, дзе самым крэатыўным элементам, мабыць, з'яўляецца каляндар “наадварот” – “да выбараў засталося 52 дні”. Яшчэ мы бачым Канстытуцыю РБ, пастановы ЦВК, дэкрэты прэзідэнта датычна цяперашніх выбараў і 3 фотапартрэты Лідзіі Ярмошынай, якія ілюструюць яе інтэрв'ю ў газетах “СБ”, “Народнай газеце” і часопісе “Беларуская думка”.

Па логіцы афіцыйных СМІ, выходзіць, што галоўныя дасягненні Беларусі, трансляваныя такімі выставамі, - дэкрэты прэзідэнта, галоўныя людзі – Л. Ярмошына, а правілы галасавання -- чытаем паміж радкоў.

 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international