9000 асобнікаў «Выпадковага прэзідэнта» пойдуць на карысьць дзяржавы

2005 2005-04-19T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзевяць тысяч паасобнікаў кнігі “Выпадковы прэзыдэнт” будуць канфіскаваныя на карысьць дзяржавы, паведаміла Радыё Свабода. Такое рашэньне прыняў Віцебскі абласны гаспадарчы суд, завяршыўшы разгляд справы прадпрымальніка Барыса Элькіна, які на ўласнай машыне перавозіў гэтыя кнігі са Смаленску і быў па дарозе затрыманы міліцыянтамі.

Месяц таму гаспадарчы суд разглядаў прэтэнзіі міліцыянтаў наконт таго, што ў транспартных дакумэнтах была няправільна ўказана колькасьць паасобнікаў кнігі. Пасьля таго, як гэтыя абвінавачаньні былі абвергнутыя Барысам Элькіным і ягоным юрыдычным кансультантам Гары Паганяйлам, судовая справа была закрытая.

18 красавіка судовы працэс па справе віцебскага прадпрымальніка Барыса Элькіна адбываўся цягам цэлага дня. Ён быў ініцыяваны Віцебскім раённым аддзелам па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі. І сутнасьць абвінавачаньня, выказанага кіраўніком аддзелу Віктарам Пракаповічам, палягала ў тым, што прадпрымальнік парушыў “Канвэнцыю пра міжнародныя перавозкі грузаў”, бо тавара-транспартныя накладныя ў яго былі неадпаведнага ўзору. На думку спадара Элькіна, вельмі паказальна, што ў часе затрыманьня, 8-га кастрычніка мінулага году, ніякіх прэтэнзіяў да афармленьня дакумэнтаў у міліцыянтаў не было.

Тым не меньш, гаспадарчы суд у асобе судзьдзі Людмілы Івановай прызнаў Барыса Элькіна парушальнікам закону, а кнігі вырашыў канфіскаваць. Пра тое, ці паступяць яны ў вольны продаж, падобна іншым канфіскаваным таварам, прадстаўнік Віцебскага райаддзелу гаварыць не захацеў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international