Журналістаў недзяржаўных СМІ па ўсіх пытаннях скіроўваюць да ідэолагаў

2008 2008-08-07T13:40:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Карэспандэнт рэгіянальнай недзяржаўнай газеты «Бобруйский курьер» Людміла Любімцава некалькі разоў звярталася ў гарадскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, каб атрыманць інфармацыю наконт забароны на купанне ў мясцовых вадаёмах.

24 ліпеня яна, паводле дамоўленасці, даслала супрацоўнікам цэнтру спіс сваіх пытанняў. Аднак, патэлефанаваўшы ў прызначаны дзень, журналістка атрымала катэгарычную адмову ў прадастаўленні «Бобруйскому курьеру» якой-кольвек інфармацыі.

Адмову матывавалі тым, што Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі супрацоўнічае толькі з дзяржаўнымі выданнямі, і прапанавалі па ўсіх пытаннях звяртацца ў аддзел ідэалагічнай працы Бабруйскага гарвыканкама.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international