Бабруйск: Дзяржаўныя СМІ хваляць праўладных кандыдатаў

2008 2008-08-06T15:10:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Бабруйску пачалася прыхаваная агітацыя за вылучэнцаў у кандыдаты ў дэпутаты ад улады. Так, напрыклад, гарвыканкамаўская газета “Бабруйскае жыццё” ўжо надрукавала інтэрв’ю з галоўным інжынерам ААТ “Белшына” Уладзімерам Карпяком, які вылучаецца па Бабруйскай-Першамайскай выбарчай акрузе. Інтерв’ю даволі вялікае і распавядае пра працу, сям’ю, хобі галоўнага інжынера, што само па сабе выглядае як спроба “прапіярыць” вылучэнца ад улады.

 

Акрамя таго, супрацоўнікі рэдакцыі “Бабруйскага жыцьця” плануюць у самы бліжэйшы час надрукаваць яшчэ шэраг інтэрв’ю з іньшымі “праўладнымі” прэтэндэнтамі на дэпутацкі мандат. У той жа час у газеце можна знайсьці матэрыялы з непрыхаванай “анціагітацыяй”, накіраванай супраць дэмакратычных і апазіцыйных да ўлады структураў.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”    

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international